2016-06-26 14:35:00

Супольная дэкларацыя Папы і Каталікоса ўсіх армян


“Мы звяртаемся да лідэраў краін свету, каб пачулі просьбы  мільёнаў людзей, якія жадаюць міру і справядлівасці ў свеце, якія патрабуюць захавання правоў, дадзеных ім Богам, якія патрабуюць хлеба, а не зброі”, напісалі папа Францішак і Гарэгін ІІ у супольнай дэкларацыі падпісанай 26 чэрвеня 2016 г. у Апостальскім палацы Армянскай Апостальскай Царквы ў Эчміядзіне . У дакуменце  яны выказалі надзею на мірнае вырашэнне канфлікту ў Нагорным Карабаху. На пачатку дакументу выказваецца радасць, што сёння ў Арменіі хрысціянская вера вельмі жывая і Армянская Царква праводзіць сваю місію ў духу братэрскага супрацоўніцтва з іншымі хрысціянскімі канфесіямі, падтрымліваючы вернікаў у будаванні света салідарнасці, справядлівасці і міру.

“На жаль, мы з’яўляемся сведкамі вялікай трагедыі, якая адбываецца на нашых вачах, бачым незлічоную колькасць нявінных людзей, якіх забіваюць, перамяшчаюць або прымушаюць да балючай і няўпэўненай эміграцыі з-за  канфліктаў на эканамічным, палітычным і рэлігійным фоне на Блізкім Усходзе і ў іншых частках свету”, - адзначаецца ў дэкларацыі. Папа і Гарэгін ІІ падкрэсліваюць, што ў выніку гэтага, рэлігійныя і этнічныя меншасці сталі аб'ектам пераследаў і жорсткага абыходжання, у той ступені, што пакуты з-за сваёй веры сталі звычайнай з'явай.  “Пакутнікі належаць да ўсіх Касцёлаў, і іх мукі з'яўляюцца “экумэнізмам крыві”, які перавышае гістарычныя падзелы сярод хрысціян”, - падкрэслілі Папа і Гарэгін ІІ.

“Мы з'яўляемся сведкамі выявы рэлігій і рэлігійных каштоўнасцяў у радыкальны спосаб, які скарыстоўваецца для таго, каб апраўдываць распаўсюджванне нянавісці, дыскрымінацыі і гвалту. Апраўдыванне такіх злачынстваў на аснове рэлігійных ідэй не з'яўляецца прымальным”, адзначылі Францішак і Гарэгін ІІ.  Паводле іх павага да рэлігійнай адметнасці з'яўляецца неабходнай умовай для мірнага суіснавання розных этнічных і рэлігійных груп. Таму, што мы хрысціяне, мы пакліканы шукаць дарогі, якія вядуць да прымірэння і міру. “Таму мы выказваем надзею на мірнае вырашэнне пытанняў, якія тычацца Нагорнага Карабаха”, - напісалі яны.

Францішак і Каталікос заклікаюць вернікаў сваіх Касцёлаў, каб адкрылі сэрцы і рукі для ахвяраў вайны і тэрарызму, бежанцаў і членаў іх сем'яў. Тут ідзе гаворка пра сэнс нашага чалавецтва, нашай салідарнасці, спагады і шчодрасці, якія могуць быць адэкватна выказаныя толькі ў справядлівым выкарыстанні рэсурсаў. “Мы выказваем нашу ўдзячнасць за ўсё, што ўжо зроблена, але падкрэсліваем, што значна больш трэба зрабіць з боку палітычных лідэраў і міжнароднай супольнасці, каб гарантаваць усім права да жыцця ў супакоі і бяспецы, для захоўвання вяршэнства закона, абароны рэлігійных і этнічных меншасцяў, барацьбы з гандлем людзьмі і кантрабандай”, адзначылі Святы Айцец і Каталікос усіх армян.

Яны выказалі трывогу з-за таго, што секулярызацыя грамадства непазбежна вядзе да свецкага і матэрыялістычнага бачання чалавека і чалавечай сям'і. “У сувязі з гэтым мы занепакоеныя крызісам сям'і ў многіх краінах. Армянская Апостальская Царква і Каталіцкі Касцёл падзяляюць гэтае бачанне сям'і, заснаванай на шлюбным саюзе, акце бескарыслівай і вернай любові паміж мужчынам і жанчынай”, - напісалі Папа і Гарэгін ІІ.

Аўтары дакумента выказалі радасць, што нягледзячы на ​падзелы паміж хрысціянамі, яны больш выразна ўсведамляюць тое,што аб'ядноўвае ёсць значна большым, чым тое, што падзяляе.  ”За апошнія дзесяцігоддзі адносіны паміж Армянскай Апостальскай Царквой і Каталіцкім Касцёлам паспяхова ўступілі ў новы этап...  Мы заклікаем нашых вернікаў да паслядоўнага супрацоўніцтва на карысць спрыяння ў грамадскасці  хрысціянскім каштоўнасцям, якія паспяхова дапамагаюць будаванні цывілізацыі справядлівасці, міру і чалавечай салідарнасці. Няхай Святы Дух навучыць нас усёй праўдзе, падтрымлівае кожнае сапраўднае намаганне, каб будаваць паміж намі масты любові і еднасці”, - напісалі на заканчэнне Святы Айцец і Гарэгін ІІ.

 

Ян Мойсік

 








All the contents on this site are copyrighted ©.