2016-06-26 16:44:00

Завершыўся візіт Папы ў Арменію


У другой палове дня 26 чэрвеня 2016 г. Пантыфік прыбыў у манастыр Хор Вірап, які знаходзіцца каля мяжы з Турцыяй, ля падножжа гары Арарат. Паводле традыцыі ў гэтым манастыры на працягу 13 гадоў утрымліваўся ў няволі св. Грырорый Асветнік – першы Каталікос усіх армян. Папу Францішка і Гарэгіна ІІ прывітаў кіраўнік манастыра. Тут адбылася малітва: Святы Айцец маліўся па-італьянску а Каталікос па-армянску. Пасля малітвы Фрацнішак і Вярхоўны Патрыярх выпусцілі пару галубоў з прыступкаў манастыра.

Затым Пантыфік паехаў у аэрапорт  Ерэвана “Звартноц”, адкуль накіраваўся ў паваротную дарогу ў Рым. Самалёт А321 італьянскай авіякампаніі “Alitalia” з Папам на борце прыбудзе на рымскае лётнішча Чампіно каля гадзіны 20.40, паводле рымскага часу.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.