2016-06-24 10:54:00

Святы Айцец пачаў візіт у Арменію


Святы Айцец Францішак пачаў сваё Апостальскае падарожжа ў Арменію. 24 чэрвеня 2016 г. у 9.22 па рымскім часе самалёт італьянскай авіякампаніі “Alitalia” з Пантыфікам на борце вылецеў з рымскага аэрапорта “Fiumicino”. За чатыры гадзіны палёту ён пераадолее 2895 км над тэрыторыяй Харватыі, Босніі і Герцагавіны, Сербіі, Чарнагорыі, Балгарыі і Турцыі. Па традыцыі Папа скіраваў прывітальныя тэлеграмы кіраўнікам гэтых краін.

Падарожжа Францішка, якое праходзіць пад назвай “Візіт у першую хрысціянскую краіну”, будзе працягвацца да 26 чэрвеня 2016 г. У яго рамках Пантыфік наведае чатыры месцы: Эчміядзін, Ерэван, Гюмры і Хор-Вірап. Візіт у Армернію стане першым этапам падарожжа Францішка на Каўказ: з 30 верасня па 2 кастрычніка ён наведае Грузію і Азербайджан.








All the contents on this site are copyrighted ©.