2016-06-20 13:47:00

Папскі ўніверсітэт сабраў экпертаў па абароне дзяцей


20-23 чэрвеня 2016 г. у Папскім Грыгарыянскім універсітэце праходзіць штогадовая канферэнцыя прадстаўнікоў епіскапатаў з англамоўных краін, прысвечаная абароне непаўналетніх у Касцёле. Ініцыятарамі правядзення форума з’яўляюцца біскупскія Канферэнцыі Англіі і Уэльса, Кеніі, а таксама “Цэнтр абароны дзяцей” Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта.

Мэта сустрэчы заключаецца ў распрацоўцы мер прадухілення магчымых сексуальных злоўжыванняў адносна непаўналетніх у касцёльных структурах. Акрамя таго, удзельнікі падзеі будуць дыскутаваць аб ролі Касцёла ў прадухіленні сексуальных злоўжыванняў у школах.

У запрашэнні на форум англійскі кардынал Вінсэнт Нікалс падкрэсліў, што абарона дзяцей, моладзі і дарослых, якія могуць быць падвергнуты злоўжыванням, з’яўляецца ключавым элементам дзейнасці канферэнцыі, прыярытэтам папы Францішка і пашыраецца на ўсіх членаў Касцёла.

У міжнароднай падзеі прымаюць удзел прадстаўнікі Англіі, Уэльса, Шатландыі, Аўстраліі, Ірландыі, Кеніі, Мальты, Новай Зеландыі, Папуа Новай Гвінеі і Польшчы.








All the contents on this site are copyrighted ©.