2016-06-19 12:19:00

Святы Айцец: быць на баку бежанцаў


Да салідарнасці з мігрантамі і бежанцамі заклікаў папа Францішак пасля малітвы “Анёл Панскі”, якая прайшла 19 чэрвеня 2016 г. у Ватыкане. “Заўтра будзе адзначацца Сусветны дзень бежанцаў, устаноўлены ААН. Яго сёлетняя тэма: “З бежанцамі. Мы на баку тых, хто вымушаны уцякаць”. Бежанцы з’яўляюцца асобамі, як усе іншыя, але ў якіх вайна адабрала дом, працу, сваякоў, сяброў. Іх гісторыі і абліччы клічуць нас аднавіць намаганні для будавання міру і справядлівасці. Таму мы хочам быць з імі: сустракаць іх, слухаць іх, каб разам стаць будаўнікамі міру, паводле Божай волі”, - адзначыў Пантыфік. 








All the contents on this site are copyrighted ©.