2016-06-18 09:50:00

Францішак наведаў хворых і пакутуючых святароў


17 чэрвеня 2016 г. Францішак наведаў дзве супольнасці пажылых і пакутуючых святароў. “У месяц калі святкававаўся “Юбілей святароў”, да якіх ён звярнуўся са змястоўнымі разважаннямі ў рымскіх базыліках і з якімі цэлебраваў Эўхарыстыю на плошчы св. Пятра, Папа пажадаў прадэманстраваць сваю блізкасць і ўвагу таксама да тых святароў, якія фізічна не змаглі прыняць удзел у гэтых цудоўных юбілейных урачыстасцях, але якія заўсёды прысутнічаюць у яго малітвах і сэрцы”, - гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы.

Першай Пантыфік наведаў супольнасць “Гара Табор”, якую складаюць восем святароў з італьянскіх дыяцэзій, пакутуючых ад рознага тыпу няпоўнаспраўнасцяў і якім дапамагае сталы дыякан – Эрмес Лупарыя, палкоўнік авіяцыі ў адстаўцы. Папа сустрэўся з некаторымі святарамі ў маленькай капліцы, выслухаўшы іх і памаліўшыся з імі.

Затым Францішак накіраваўся ў супольнасць пажылых святароў Рымскай дыяцэзіі, якая называецца “Дом св. Гаэтана”. На сённяшні дзень у ёй пражывае 21 святар. “Аддаўшы жыццё служэнню Касцёлу і вернікам, зараз яны жывуць у адасабленні і не многія пра іх памятаюць. Але Папа – так, і гэтым сваім візітам ён пажадаў прадэманстраваць кожнаму з іх сваю канкрэтную і сардэчную любоў, поўную суцяшэння”, - гаворыцца ў ватыканскім паведамленні.

Візіт Папы стаў часткай юбілейнай ініцыятывы над назвай “Пятніцы міласэрнасці”, у рамках якой ён кожны месяц сустракаецца з людзьмі, асабліва патрабуючымі спагады. Раней Францішак ужо наведваў дом састарэлых, цэнтр рэабілітацыі для нарказалежных, цэнтр для мігрантаў, сустракаўся з бежанцамі на востраве Лесбас і з асобамі, якія пакутуюць ад расстройстваў псіхікі.








All the contents on this site are copyrighted ©.