2016-06-17 12:42:00

Святы Пасад звярнуўся да мусульман


Хрысціяне і мусульмане пакліканы як мага лепш наследаваць Бога і сумесна дапамагаць патрабуючым, незалежна ад іх этнічнай ці рэлігійнай прыналежнасці, адзначаецца ў пасланні Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу да паслядоўнікаў ісламу з усяго свету. Нагодай для звароту стаў месяц Рамадан, які ў гэтым годзе пачаўся 5 чэрвеня і закончыцца ў свята ахвярапрынашэння “Ід аль-Фітр”. Дакумент быў абвешчаны 17 чэрвеня 2016 г.

У ім падкрэсліваецца важнасць гэтага перыяду для мусульман і яго асаблівая канцэнтрацыя на посце, малітве і добрых учынках. Як хрысціяне, так і мусульмане вызнаюць веру ў Бога, міласэрнасць ягога выяўляецца ў прабачэнні грахоў. “Ён з’яўляецца Тым, хто прабачае, Тым, хто шмат прабачае”, - гаворыцца ў пасланні. 

Папская рада па міжрэлігійным дыялогу выказала занепакоенасць існуючай рэальнасцю, пазначанай вялікай колькасцю ахвяр канфліктаў, жорсткасці і гандлю людзьмі, рэальнасцю, у якой “многія пакутуюць з-за беднасці, хваробаў, залежнасцяў рознага тыпу, прыродных катаклізмаў і беспрацоўя”. 

“Існуюць вельмі складаныя сітуацыі, рашэнне якіх пераўзыходзіць нашыя магчымасці. Таму жыццёва неабходна аб’ядноўваць намаганні і дапамагаць патрабуючым, незалежна ад іх этнічнай ці рэлігійнай прыналежнасці. Бачыць або чуць, як мусульмане і хрысціяне яднаюцца, каб прыйсці на дапамогу людзям у патрэбе, – гэта прычына для вялікай надзеі”, - гаворыцца ў дакуменце і падкрэсліваецца, што такое яднанне намаганняў становіцца прыкладам міласэрнасці Бога і сведчаннем веры, больш моцнай за сведчанне асобнага чалавека або супольнасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.