Папа Францішак скіраваў пасланне да ўдзельнікаў італьянскай Нацыянальнай сустрэчы каталіцкіх журналістаў. Форум пад назвай “Пілігрымы ў кіберпрасторы” праходзіць 16-18 чэрвеня 2016 г. у Гротамарэ.
У тэлеграме, скіраванай за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна, Святы Айцец выказаў сваю “сардэчную блізкасць усім, хто падзяляе камунікатыўны выклік Касцёла, пакліканага жыць міласэрнасцю, як адметнай рысай усяго свайго быцця і дзейнасці”.
“Дапамагаючы сучаснаму чалавеку скіравацца да Хрыста, жывому ўцелаўленню міласэрнага Бога, Яго Святасць заклікае чэрпаць сілу з духоўных рэсурсаў, каб распавядаць пра рэчы свету, ставячы Бога на першае месца, каб спадчына каштоўнасцяў, якая перадавалася стагоддзямі, магла працягваць натхняць і фарміраваць праз ззянне праўды будучыню нашага грамадства”, - гаворыцца ў пасланні.
All the contents on this site are copyrighted ©. |