2016-06-14 15:48:00

Францішак ухваліў публікацыю дэкрэтаў


Папа Францішак 14 чэрвеня 2016 г. прыняў на аўдыенцыі прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, кардынала Анджэла Амата і ўпаўнаважыў дыкастэрыю да апублікавання шэрагу дэкрэтаў.

Адзін з тых тычыцца прызнання мучаніцтва для беатыфікацыі групы ахвяр грамадзянскай вайны ў Іспаніі: Слугі Божага Хасэ Альварэса-Бэнавідэса-і-дэ-ла-Торэ, дэкана капітулы катэдральнага касцёла ў Альмерыі і яго114 паплечнікаў, забітых з нянавісці да веры паміж 1936-1938 гг.

Яшчэ сем дэкрэтаў датычаць гераічнасці цнотаў Слуг Божых: чэшскага арцыбіскупа Оламаўцскага, Антаніна Цырыла Стояна; іспанскага дыяцэзіяльнага святара і заснавальніка свецкага Таварыства працаўніц Крыжа, кс. Вінсэнтэ Гарыда Пастора; іспанскага законніка з супольнасці Місіянераў Святога Духа і заснавальніка супольнасці Эўхарыстычных Місіянерак Найсвяцейшай Тройцы, Пабла Марыі Гузмана Фігуэра; італьянскага францішканіна, Луіджы Ло Вэрдэ; французскага бэнэдыктынца, Бернарда дэ Васконсэлоса; двух законніц: італьянкі, Марыі Элізы Аліўе Маліны, заснавальніцы Кангрэгацыі сясцёр Панны Марыі з Гары Кармэль і мексіканкі, Марыі ад Езуса Міласэрнай Любові, заснавальніцы супольнасці Гвадэлупскіх слугаў Хрыста Святара. 








All the contents on this site are copyrighted ©.