2016-06-13 14:53:00

Францішак моліцца за ахвяр бойні ў Арланда


Папа моліцца за ахвяраў бойні ў Арланда. У гэтым запэўніў у спецыяльнай заяве кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы.

У выніку стральбы ў начным клубе у амерыканскім горадзе загінулі па меншай меры 50 чалавек і больш за 50 атрымалі раненні. Забойца, 29-гадовы Амар Маціна быў ліквідаваны спецназам. Гэта самая крывавая такога роду трагедыя ў гісторыі ЗША.

“Жудасная расправа, якая адбылася ў Арланда, і якая прынесла шмат нявінных ахвяр, выклікала ў Францішку і ў кожным з нас глыбокія пачуцці агіды і асуджэння, болю і трывогі ў абліччы гэтай чарговай праявы крывавага вар’яцтва і бессэнсоўнай нянавісці”, - напісаў афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду. Папа далучаецца ў малітве і спачуванні да пакут сем’яў загінулых і параненых і даручае іх Богу, каб яны маглі знайсці суцяшэнне, дадаў ён. Кс. Ламбардзі выказаў спадзяванне, што прычыны страшнай і абсурднай трагедыі будуць высветлены і эфектыўна пераможаны.








All the contents on this site are copyrighted ©.