2016-06-10 14:36:00

Святы Пасад аб супрацоўніцтве з аўдытарскай кампаніяй


Апостальская Сталіца выступіла з заявай адносна свайго супрацоўнітва з міжнароднай сеткай кампаній “PricewaterhouseCoopers” (PwC), якая аказвае паслугі ў сферы кансалтынгу і аўдыта. У дакуменце акрэсліваецца пазіцыя ватыканскага боку, які лічыць “мэтазгодным прыпыніць працэс аўдыту, каб прааналізаваць значэнне і эффектыўнасць асобных палажэнняў кантракту, а таксама спосаб іх рэалізацыі”.

Кампанія “PricewaterhouseCoopers” падзяляе думку аб неабходнасці глыбокага вывучэння гэтага пытання ў “атмасферы спакойнага супрацоўніцтва”. У прыватнасці, прызнаецца, што, згодна з заканадаўствам любой незалежнай краіны, правядзенне аўдыту ўваходіць у кампетэнцыю Упраўлення генеральнага аўдытара. У сувязі з гэтым, “PricewaterhouseCoopers” будзе выконваць ролю асістэнта і знаходзіцца ў распараджэнні дэкастэрый, якім можа спатрэбіцца прафесійная падтрымка і кансультацыя. Таму бакі падпісалі новае пагадненне, якое прадугледжвае шырокае супрацоўніцтва з боку кампаніі ў кірунку большай адпаведнасці яе працы патрэбам Святога Пасаду.

У заяве абвяргаюцца меркаванні некаторых крыніц інфармацыі, згодна з якімі рашэнне аб прыпыненні супрацоўніцтва выклікана нараканнямі на якасць паслуг аўдытарскай кампаніі або жаданнем асобных структур Апостальскай Сталіцы перашкодзіць здзяйсненню запланаваных рэформ.

“Заданне правядзення фінансавага аўдыту Святога Пасаду і Ватыкана было і застаецца прыярытэтным”, - сцвярджаецца ў дакуменце.








All the contents on this site are copyrighted ©.