2016-06-10 14:48:00

Папа наведае сядзібу Сусветнай харчовай праграмы ААН


Святы Айцец наведае 13 чэрвеня 2016 г. штаб-кватэру Сусветнай харчовай праграмы ААН (World Food Programme), якая знаходзіцца ў Рыме. Францішак стане першым у гісторыі Пантыфікам, які накіруецца ў гэту найбуйнейшую ў свеце міжнародную гуманітарную арганізацыю. Яна штогадова забяспечвае прадуктамі харчавання каля 100 млн. чалавек у 78 краінах свету. 

Папа прабудзе ў сядзібе Сусветнай харчовай праграмы некалькі гадзін. Ён звернецца з прамовай да членаў яе Выканаўчага савета, у які ўваходзяць прадстаўнікі краін-членаў ААН.

Харчовая праграма мае каля 11,5 тыс. супрацоўнікаў ва ўсім свеце. У ходзе свайго візіту Пантыфік прывітае тых, хто працуе ў рымскай сядзібе, хто атрымаў раненні падчас выканання місій, а таксама ўшануе памяць загінулых. 








All the contents on this site are copyrighted ©.