2016-06-09 11:17:00

Прадстаўнікі Рэфармацкіх Цэркваў прыедуць у Ватыкан


Дэлегацыя Сусветнай Супольнасці Рэфармацкіх Цэркваў (WCRC) наведае Ватыкан, каб паглыбіць адносіны з Каталіцкім Касцёлам. Яе прыме на аўдыенцыі 10 чэрвеня 2016 г. папа Францішак. Таксама адбудуцца сустрэчы ў Папскай радзе спрыяння хрысціянскаму адзінству і Папскай радзе “Iustitia et Pax”, якія з боку Святога Пасаду вядуць дыялог з Супольнасцю. Тэмай яго чарговага этапу стала: “Апраўданне і сакраментальнасць: хрысціянская супольнасць у якасці пасярэдніка справядлівасці”.

Генеральны сакратар Супольнасці, Крыс Фергюсан ужо выказаў радасць ад сустрэчы з Пантыфікам і падкрэсліў яе актуальнасць. “Наша радасць заходзіць ад разумення, што праз пакаянне і дыялог мы прыходзім да таго адзінства, якое з’яўляецца дарам Хрыста для Касцёла, каб усе паверылі”. Актуальнасць узнікае з неабходнасці ісці разам праз небяспекі і пакуты, з якімі сутыкаецца свет і чалавецтва.

Сусветная Супольнасць Рэфармацкіх Цэркваў з’яўляецца найбуйнейшай асацыяцыяй Рэфарматарскіх Цэркваў у свеце і пятай па колькасці хрысціянскай супольнасцю ў свеце. У яе ўваходзяць 229 дэнамінацый у 108 краінах, да якіх належыць 80 млн. вернікаў. Супольнасць паўстала ў чэрвені 2010 г. у выніку аб’яднання Сусветнага Альянсу Рэфармацкіх Царкваў і Рэфармацкай Экуменічнай Рады.








All the contents on this site are copyrighted ©.