2016-06-05 13:06:00

Папа да місійных ініцыятыў: узрастайце ў евангельскім запале


4 чэрвеня 2016 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі дырэктараў нацыянальных Папскіх місійных ініцыятыў. Нагодай да сустрэчы была сотая гадавіна заснавання ў 1916 г.гэтай ўстановы італьянскім святаром, благаслаўлёным Паўлам Маннаю. Звяртаючыся да прысутных, Святы Айцец нагадаў пра інтуіцыю заснавальніка зграмаджання, які лічыў, што фармацыя і адукацыя адносна таямніцы Касцёла і яго місійнага паклікання тычыцца ўсяго Божага народу. Пантыфік адзначыў, што місійная фармацыя біскупаў і святароў не абмяжоўвае дзейнасці Папскіх місійных ініцыятыў толькі да духавенства. Неабходна, каб яны былі  падтрыманыя ў служэнні місійнасці Касцёла, агульнай ўсім: вернікам, пастырам, жанатым і кансэкраваным асобам, універсальнаму і мясцоваму Касцёлу.

Святы Айцец заклікаў дырэктаў Папскіх місійных ініцыятыў, каб у сваёй дзейнасці не абмяжоўваліся толькі да эканамічнай дапамогі Касцёлу і шматлікім патрабуючым, але каб сваю працу выконвалі з вялікім запалам уласцівым шматлікім мучанікам. “Заклікаю вас служыць з вялікай любоў’ю Касцёлу, які, дзякуючы мучанікам, дае сведчанне таго, як Евангелле робіць нас удзельнікамі ў жыцці Бога і робіць гэта шляхам прыцягнення, а не празэлітызму”, - сказаў Папа.

 

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.