2016-05-29 16:02:00

Турэмныя капеланы з Еўропы збяруцца ў Страсбургу


Канферэнцыя для турэмных капеланаў з усёй Еўропы адбудзецца ў Страсбургу на тэму: “Радыкалізацыя ў турме: душпастырскі позірк”. Мэтай форума з’яўляецца выпрацоўка шляхоў прадухілення развіцця фундаменталізму сярод адбываючых пакаранні. “Сустрэча мае на мэце наладзіць сувязь паміж дзейнасцю Савета Еўропы ў сферы прафілактыкі радыкалізацыі ў турмах і дзейнасцю Касцёла ў гэтай сферы”, - падкрэсліў пастаянны назіральнік Святога Пасаду пры Савеце Еўропы, кс. прэлат Паола Рудэлі.

Па словах ватыканскага дыпламата, роля турэмных капеланаў у дадзеным кантэксце фунламентальная, паколькі яны не звязаны з турэмнай адміністрацыяй і карыстаюцца пэўнай аўтаноміяй. Акрамя таго, важным з’яўляецца супрацоўніцтва паміж каталіцкімі капеланамі, і асобамі якія аказваюць духоўную падтрымку зняволеным іншых веравызнанняў і канфесій. Гэта супрацоўніцтва можа паспрыяць стварэнню атмасферы большай павагі, а таксама дыялогу ў турмах, лічыць кс. Рудэлі. 

Арганізатам форума, які будзе прадаўжацца з 30 мая па 1 чэрвеня 2016 г. выступілі: пастаянная місія Апостальскай Сталіцы пры Савеце Еўропы, Рада Біскупскіх Канферэнцый Еўропы, Міжнародная камісія каталіцкага душпастырства ў турмах. Падзея пройдзе пад патранатам Генеральнага сакратара Савета Еўропы Турб’ёрна Ягланда. У ёй возьмуць удзел: каталіцкія, пратэстанскія, праваслаўныя і мусульманскія турэмныя капеланы, касцёльныя іерархі, эксперты, юрысты і дыпламаты.








All the contents on this site are copyrighted ©.