2016-05-29 15:10:00

Пантыфік заклікаў да малітвы з сірыйскімі дзецьмі


Папа Францішак заклікаў дзяцей з усяго свету духоўна далучыцца да малітвы аб міры, якую будуць праводзіць у Сірыі іх аднагодкі. З адмысловым запрашэннем Святы Айцец звярнуўся 29 мая 2016 г. у час сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

“У бліжэйшую сераду, 1 чэрвеня, з нагоды Міжнароднага дня дзіцяці, хрысціянскія супольнасці Сірыі, як каталіцкія, так і праваслаўныя, будуць разам перажываць спецыяльную малітву аб міры, галоўнымі дзеючымі асобамі якой будуць менавіта дзеці. Сірыйскія дзеці запрашаюць сваіх аднагодак з усяго свету, далучыцца да іх малітвы аб міры”, - сказаў Папа.

Вітаючы прысутныя на плошчы св. Пятра групы пілігрымаў Францішак нагадаў, што 29 мая ў Італіі адзначаецца Нацыянальны дзень палёгкі, накіраваны на тое, каб “дапамагчы людзям добра перажыць апошні этап зямнога існавання”.








All the contents on this site are copyrighted ©.