2016-05-26 12:03:00

Францішак: медыцына павінна служыць, а не выбіраць


Пра неабходнасць абароны жыцця, у тым ліку ненароджанага, нагадаў папа Францішак у пасланні да ўдзельнікаў канферэнцыі на тэму “Бараніць жыццё: перынатальны хоспіс, як навуковы, этычны і чалавечны адказ на перадродавы дыягназ”. Форум прыйшоў 25 мая 2016 г. у рымскай клініцы “Джэмелі” з нагоды Юбілейнага Года Міласэрнасці.

Святы Айцец цёпла прывітаў удзельнікаў падзеі, жадаючы ім “пастаянна ставіць сабе новыя мэты на службе людзям і развіцці медыцынскай навукі”. Пры гэтым Папа заклікаў заўсёды спасылацца “да вечных чалавечых і хрысціянскіх каштоўнасцяў, спрабуючы максімальна і з найбольшай любоўю адказаць на праблему, якой з’яўляецца сітуацыя дзіцяці з цяжкімі паталогіямі, пашыраючы разуменне медыцыны, як той, якая служыць, а не выбірае”.

Выказваючы сваё задавальненне дасягненнямі перасаналу клінікі “Джэмелі”, Францішак заклікаў урачоў і навукоўцаў штодзённа “рэалізоўваць Божую задуму аб жыцці, баронячы яго з адвагай і любоў, у духу блізкасці, пры гэтым трымаючыся на адлегласці ад культуры адчужэння, якая прапануе толькі шляхі смерці, думаючы пра спыненні пакутаў праз знішчэнне пакутуючага”.

Святы Айцец папрасіў аб малітве ў сваёй інтэнцыі і свайго служэння на Пасадзе св. Пятра, скіроўваючы сардэчныя прывітанні біскупам, усім арганізатарам і ўдзельнікам канферэнцыі і ўдзяляючы ім сваё благаслаўленне. Сваё пасланне Францішак скіраваў за подпісам кардынала Дзяржсакратар Пьетра Параліна.








All the contents on this site are copyrighted ©.