2016-05-25 13:51:00

Пантыфік нагадаў пра лёс зніклых дзяцей


У сувязі з Міжнародным дзён зніклых дзяцей, які адзначаецца 25 мая, папа Францішак скіраваў адмысловы заклік. “Усім належыць абавязак абароны дзяцей, асабліва падвергнутых павышанай рызыцы эксплуатацыі, гандлю і дэвіянтных паводзін. Няхай грамадзянскія і рэлігійныя ўлады скалыхнуць сумленні, каб перамагчы абыякавасць да няшчасця дзяцей, якія сталі самотнымі, падвергнуліся эксплуатацыі і былі разлучаны са сваімі сем’ямі і грамадствамі, дзяцей, якія не могуць спакойна развівацца і глядзець у будучыню з надзеяй. Заклікаю ўсіх да малітвы, каб кожны з іх адшукаў любоў сваіх бацькоў”, - сказаў Францішак 25 мая 2016 г. на заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.








All the contents on this site are copyrighted ©.