2016-05-23 12:48:00

Сакратар Бэнэдыкта XVI: існуе працягласць пантыфікатаў


Працягласць паміж дзвюма апошнімі пантыфікатамі існуе і праяўляецца ў найбольш важных рэчах, заўважыў прэфект Папскага дому і асабісты сакратар Папа на пенсіі Бэнэдыкта XVI. Арцыбіскуп Георг Генсвайн назваў “абсалютна нармальнай” з’явай адрозненне стыляў папы Францішка і яго папярэдніка. “Але што тычыцца самых важных пунктаў – тут ёсць працягласць, якую я бачу зблізу”, - падкрэсліў ватыканскі іерарх у інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву “Acistampa”.

Арцыбіскуп Генсвайн адзначыў, што Бэнэдыкт XVI стварыў у Касцёле “новую рэальнасць” – Папы на пенсіі, які працягвае падтрымліваць Касцёл сваёй малітвай, як і абяцаў на заканчэнне свайго служэння на пасадзе Біскупа Рыма. Гэта падтымка, з дапамогай малітвы, цярпення і ахвярнасці – вельмі важная, лічыць ён.

Прэфект Папскага дому распавёў, што 29 чэрвеня 2016 г. Бэнэдыкт XVI з’явіцца на публіцы з нагоды 65-годдзя свайго святарства. Ён не паведаміў падрабязнасцяў, але вядома, што ў гэты дзень Касцёл адзначае ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла і ў Ватыкане цэлебруецца ўрачыстая Эўхарыстыя.








All the contents on this site are copyrighted ©.