2016-05-23 21:24:00

Ватыканскі іерарх: сустрэча Папы і імама – гэта пасланне


Сустрэча папы Францішка з Вялікім імамам каірскага ўніверсітэта “Аль-Азхар”, прафесарам Ахмедам аль-Таебам стала важным пастаннем як для мусульман, так і для хрысціян, асабліва на Блізкім Усходзе, падкрэсліў старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, кардынал Жан-Луі Таран. Падчас аўдыенцыі, якая адбылася ў Ватыкане 23 мая 2016 г. не гаварылася пра мінулае, але пра жаданне аднаўлення дыялогу, дадаў ён.

Ватыканскі кардынал выказаў перакананне, што і з універсітэту “Аль-Азхар”, у якім атрымліваюць адукацыю тысячы суніцкіх імамаў, павіннен зыходзіць заклік да будавання грамадства не на насіллі, а на дыялозе і адкрытасці на іншага. 

Паводле старшыні Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, першае заданне для абодвух бакоў заключаецца ў пераадоленні неадукаванасці, “бо многія хрысціяне баяцца мусульман, але ніколі іх не сустракалі і не адкрывалі Каран”. “Тое ж тычыцца мусульманскага боку, які ніколі не цікавіўся дастаткова зместам Евангелля”, - дадаў ён.
  
Кардынал Таран лічыць, што і католікі і мусульмане ўсведамляюць важнасць культуры і адукацыі, якія з’яўляюцца ключавымі для будучыні. Ён выказаў перакананасць у тым, што добрая воля і здаровы розум возьмуць верх над насіллем і тэрорам.
 
Сустрэчу Францішка з найвышэйшым аўтарытэтам суніцкіх мусульман многія назвалі гістарычнай. Яна з’яўляецца важным крокам на шляху аднаўлення ўзаемнага дыялогу, які быў перапынены ў 2011 г..








All the contents on this site are copyrighted ©.