2016-05-21 16:07:00

Бэнэдыкт XVI: трэцяя фацімская таямніца апублікавана цалкам


Публікацыя трэцяй фацімскай таямніцы з’яўляецца поўнай, паведаміў кс. Фэдэрыка Ламбардзі спасылаючыся на словы Папы на пенсіі Бэнэдыкта XVI. Тлумачэнне спатрэбілася пасля таго, як некаторыя СМІ распаўсюдзілі словы, прыпісаныя кс. Інга Долінгеру, адносна таго, што, нібыта, кардынал Ёзэф Ратцынгер яму прызнаўся ў няпоўнай публікацыі Трэцяй фацімскай таямніцы. Яна была абнародавана ў 2000 г., калі Пантыфік на пенсіі займаў пасаду прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння.

У сувязі з узнікшай сітуацыяй, Бэнэдыкт XVI паведамляе, што “ніколі не размаўляў з прафесарам Долінгерам адносна Фацімы”, ясна сцвярджае, што выказванні, прыпісаныя прафесару Долінгеру на гэту тэму “з’яўляюцца чыстай выдумкай і абсалютна непраўдзівымі”. Бэнэдыкт XVI рашуча пацвярджае, што “публікацыя Трэцяй фацімскай таямніцы з’ўляецца поўнай”, гаворыцца ў выдадзеным 21 мая 2016 г. паведамленні кіраўніка Залы Друку Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.