20 мая 2016 г. у Апостальскім палацы ў Ватыкане было падпісана рамачнае пагадненне паміж Святым Пасадам і Дэмакратычнай Рэспублікі Конга па пытаннях, што ўяўляюць узаемны інтарэс. З ватыканскага боку свой подпіс пад дакументам паставіў сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі, арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, а з кангалезскага, міністр замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва, Рэймон Тшыбанда.
Пагадненне складаецца з прэамбулы і 21 артыкула. У ім адзначаецца адпаведная незалежнасць
і самастойнасць Касцёла і дзяржавы і іх добрыя адносіны, устанаўлiвае прававыя рамкі
ўзаемаадносін. У прыватнасці, дакумент устанаўлівае прававы статус Каталіцкага Касцёла
ў грамадстве, яго свабоду ў апостальскай дзейнасці і рэгуляванні пытанняў, якія адносяцца
да яго кампетэнцыі. Ён таксама рэгулюе адносіны ў розных сферах, у тым ліку каталіцкай
адукацыі, выкладання рэлігіі ў школах, дабрачыннай дзейнасці Касцёла, душпастырскага
служэння ва ўзброеных сілах, турмах і медыцынскіх установах, ўласнасці і падаткаў,
атрымання віз і дазволаў на жыхарства для рэлігійнага персаналу. Дакумент прадугледжвае
заключэнне пагадненняў паміж біскупскай канферэнцыяй і дзяржавай па асобных пытаннях,
што ўяўляюць узаемны інтарэс.
Рамачнае пагадненне ўступіць у сілу пасля абмену ратыфікацыйнымі граматамі.
All the contents on this site are copyrighted ©. |