2016-05-19 15:31:00

Святы Пасад будзе прадстаўлены на Сусветным саміце


Прадстаўнічая дэлегацыя Апостальскай Сталіцы прыме ўдзел у першым Сусветным саміце па гуманітарных пытаннях, які 23-24 мая 2016 г. па ініцыятыве ААН пройдзе ў Стамбуле. На ім плануецца вызначыць новыя падыходы і спосабы вырашэння крызісных сітуацый для выратавання чалавечых жыццяў і спынення пакут.

Дэлегацыю Святога Пасаду на форуме ўзначаліць бліжэйшы супрацоўнік папы Францішка – кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін. У яе склад увойдуць: пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры структурах ААН у Нью-Ёрку, арцыбіскуп Бернардзіта Ауса і ўжо былы прадстаўнік Апостальскай Сталіцы пры структурах ААН у Жэневе, арцыбіскуп Сільвана Тамазі, а таксама іншыя асобы.

Сусветны саміт па гуманітарных пытаннях пройдзе ўпершыню за 70-гадовую гісторыю ААН. Ён выкліканы цяперашняй глабальнай драматычный сітуацыяй, падобных якой чалавецтва не ведала з часоў Другой сусветнай вайны. 

Чакаецца, што ўзельнікі форума пацвердзяць сваю адказнасць перад народамі свету і прымуць на сябе абавязацельствы па выкананні прапанаванай Генеральным сакратаром ААН павесткі дня ў інтарэсах чалавецтва. На сустрэчы будуць абмяркоўвацца метады прадухілення і спынення канфліктаў, праблема выканання правілаў вядзення баявых дзеянняў, змены метадаў па барацьбе з беднасцю і інвеставання ў абарону інтарэсаў чалавецтва.








All the contents on this site are copyrighted ©.