2016-05-15 12:14:00

Святы Айцец: сыноўства Божае – гэта наша ДНК


Быць сынамі Бога Айца гэта тое, для “чаго мы былі створаны, гэта наша самая глыбокая ДНК” – сказаў папа Францішак 15-га мая 2016 г. у сваёй гаміліі падчас св. Імшы, цэлебраванай ў базыліцы св. Пятра, ва ўрачыстасць Спаслання Святога Духа.

Пантыфік адзначыў, што “галоўная мэта місіі Езуса, кульмінацыяй якой з'яўляецца дар Святога Духа, было паўторнае ўсталяванне адносін з Айцом, разбураных грахом; каб мы больш не былі сіротамі і нанава сталі дзецьмі Бога. Ён растлумачыў, што “бацькоўства Бога дзейнічае ў нас нанова праз адкупленчую працу Хрыста і праз дар Святога Духа”.

“Уся праца збаўлення з'яўляецца працай адраджэння, у якой бацькоўства Бога праз дар Сына і Духа Святога вызваляе нас з сіроцтва, у якое мы ўпалі. Таксама ў наш час мы маем справу з рознымі знакамі гэтага сіроцтва: з ўнутранай адзінотай, якую мы адчуваем сярод натоўпу і якая можа нават стаць экзыстэнцыйным смуткам з гэтай ўяўнай аўтаноміяй ад Бога, але яе суправаджае туга да яго блізкасці; з шырока распаўсюджанай духоўнай непісьменнасцю, якая стае прычынай таго, што мы не можам маліцца; з гэтай цяжкасцю адчування вечнага жыцця як сапраўднага і рэальнага, якое нараджаецца тут і квітнее пасля смерці; з гэтай  цяжкасцю ў прызнаванні іншага за брата, як сына аднаго таго ж самага Айца і іншымі падобнымі знакамі”, - сказаў Францішак.

Папа нагадаў, што з вялікага дару любові, якім была смерць Езуса на крыжы, выплыла для ўсяго чалавецтва, як велізарны вадаспад ласкі, Спасланне Святога Духа. Той, хто з верай занураецца ў гэтую таямніцу адраджэння, нараджаецца нанава да поўні сыноўскага жыцця.

Пантыфік даручыў заступніцтву Марыі, Маці Касцёла “ўсіх хрысціян, сем' і і супольнасці, якія ў цяперашні час больш патрабуюць сілы Духа Суцяшыцеля, Духа праўды, свабоды і міру. Ён падкрэсліў, што гэты Дух “робіць так, што мы належым да Хрыста”. Умацоўваючы нашы адносіны з Езусам, Дух Святыуводзіць нас да новай дынамікі братэрства. “Мы можам бачыць адзін аднаго як брата, а нашы адрозненні толькі памнажаць радасць і здзіўленне, што належым да адзінага бацькоўства і братэрства, - завершыў Святы Айцец.

 

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.