2016-05-15 12:45:00

Папа: Святы Дух робіць жывым і дзейсным навучанне Езуса


Пра важнасць Святога Духа ў жыцці Касцёла і кожнага хрысціяніна гаварыў Пантыфік 15 мая 2016 г.ў апошняй ў гэтым годзе малітвае “Regina Caeli”.“Сёння мы адзначаем вялікае свята Пяцідзесятніцы, якое заканчывае пасхальны перыяд пяцьдзесяці дзён пасля Уваскрэсення Хрыста. Літургія заклікае нас адкрыць нашы розумы і сэрцы на дар Святога Духа, якога Езус абяцаў некалькі разоў сваім вучням, першы і галоўны дар, які Ён нам даў Сваім Уваскрасеннем і Ушэсцем на неба. Гэты дар сам Езус выпрасіў у Айца, аб чым сведчыць сённяшняе Евангелле, якое гаворыць аб Апошняй Вячэры. Езус кажа сваім вучням: “Калі любіце Мяне, будзеце захоўваць Мае запаведзі. Я папрашу Айца,і дасць вам іншага Суцяшыцеля, каб быў з вамі навекі” (Ян 14,15- 16).

Гэтыя словы нагадваюць нам, перш за ўсё, што любоў да чалавека, а таксама да Пана, выяўляецца не словамі, а справамі; а “захоўванне прыказанняў” таксама трэба разумець ў экзістэнцыяльным сэнсе, у спосаб, што ўсё Яго жыццё было ў гэта ўнесена. Сапраўды, быць хрысціянінам не значыць, галоўным чынам, належаць да пэўнай культуры або прытрымлівацца пэўнага вучэння, але хутчэй звязваць сваё жыццё, ва ўсіх яго аспектах, з асобай Езуса і, праз Яго, з Айцом. З гэтай мэтай, Езус абяцаў спасланне Святога Духа на сваіх вучняў. Дзякуючы Святому Духу, Любові, якая аб'ядноўвае Айца і Сына і да іх вядзе, мы ўсе можам жыць жыццём Езуса. Святы  Дух, на самой справе, вучыць нас ўсяму, а менавіта, што ўсё адзінае, што трэба любіць як любіць Бог.

У абяцанні Святога Духа Езус яго называе “іншым Суцяшыцелем” (Ян 14,16), што азначае Адвакатам, Заступнікам, гэта значыць, тым, Хто дапамагае нам, абараняе нас, стаіць на нашым баку на шляху жыцця і ў барацьбе за дабро супраць зла. Езус кажа, “іншы Суцяшыцель” таму, што па-першае Ён сам ім з'яўляецца, бо прыняў цела менавіта, каб ўзяць на сябе наш чалавечы стан і вызваліць нас з няволі граху.

Акрамя таго, Святы Дух ажыццяўляе функцыю “навучання і памяці”. Навучання і памяці. Пра гэта сказаў Езус: “ А Суцяшыцель, Дух Святы, якога Айцец пашле ў імя Маё, навучыць вас усяму і нагадае вам пра ўсё, што Я сказаў вам” (Ян 14,26). Святы Дух не прыносіць іншае навучанне, але робіць жывым і дзейным навучанне Езуса, таму што час, які праходзіць, не знішчае яго і не аслабляе. Святы Дух прышчапляе гэта вучэнне ў нашае сэрца, дапамагае нам засвойваць яго, робячы яго часткай нас, целам нашага цела. А ў той жа час, падрыхтоўвае нашае сэрца да таго, каб было здольным сапраўды успрыняць словы і прыклады Пана. Кожны раз, калі слова Езуса сустракаецца з радасцю ў нашых сэрцах, гэта праца Святога Духа.

Памолімся зараз разам малітвай “Regina Caeli” - апошні раз у гэтым годзе -, узываючы мацярынскага заступніцтва Панны Марыі. Няхай Яна выпрасіць нам ласку быць моцна любленымі Святым Духам, каб сведчыць пра Хрыста з евангельскай шчырасцю і адкрываць сябе ўсё больш да поўні Яго любові”- сказаў Пантыфік..

На заканчэнне сваёй сустрэчы Францішак папрасіў усіх не забывацца маліцца за Яго.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.