2016-05-12 16:04:00

У Ватыкане ўвекавечылі бясстрашнага святара


У нямецкім калегіўме ў Ватыкане была адкрыта памятная дошка ў гонар ірландскага святара, які, як ватыканскі служачы падчас Другой сусветнай вайны выратаваў больш за 6 тыс. чалавек, якіх пераследавалі нацысты. Кc. Х’ю О’Флаэрці арганізаваў у 1943-1944 гадах так званы “Шлях выратавання”.

Разам з памочнікамі, не чакаючы згоды сваіх настаяцеляў, ён спачатку хаваў яўрэяў і збеглых з лагераў ваеннапалонных у кляштарах, прыватных дамах, на фермах, а затым забяспечваў іх фальшывымі дакументамі і дапамагаў ва ўцёках ад нацыстаў.

Кc. О’Флаэрці працаваў у Кангрэгацыі Веравучэння і адзначаўся вялікай грамадзянскай адвагай у трагічныя часы, што сёння можа быць прыкладам для іншых, сказала Эма Мэдзігэн, пасол Ірландыі пры Святым Пасадзе, падчас цырымоніі адкрыцця памятнай дошкі. “Тое, што мы можам узяць з яго спадчыны сёння – гэта яго спачуванне, маральная мужнасць, і – асабліва ў гэтым Годзе Міласэрнасці – прыклад таго, як адносіцца да людзей, незалежна ад іх рэлігійнай прыналежнасці, найбольш пакрыўджаных і патрабуючых”, - сказала ірландскі дыпламат.

Шырока вядомым кс. О’Флаэрці стаў дзякуючы мастацкаму фільму “Пунсовы і чорны”, які выйшаў на экраны ў 1983 г. У ролі ірландскага прэлата выступіў вядомы амерыканскі акцёр Грэгары Пэк. У апошнія гады гістарычныя даследаванні выяўляюць усё больш і больш падрабязнасцяў пра бясстрашную дзейнасць кс. О’Флаэрці.








All the contents on this site are copyrighted ©.