2016-05-11 13:38:00

Ватыкан прымае міжнародны форум законніц


Экалагічныя і сацыяльныя праблемы – галоўная тэма 20-га пленарнага пасяджэння Міжнароднага аб’яднання генеральных настаяцельніц, якое 9-13 мая 2016 г. праходзіць у Рыме. Каля 870 законных сясцёр з усіх кантынентаў размаўляюць на тэму: “Ткаць для жыцця глабальную салідарнасць”.

У рамках форуму абмяркоўваецца таксама тэма бежанцаў і гандлю людзьмі, а на яго заканчэнне прадугледжана падпісанне дэкларацыі аб гатоўнасці рэалізоўваць канкрэтныя мэты ў галіне абароны навакольнага асяроддзя і вырашэння сацыяльных праблем. 12 мая 2016 г. законніцы сустрэнуцца з папам Францішкам.

Сёлетняя сустрэча супадае з 50-годдзем Міжнароднага аб’яднання генеральных настаяцельніц, заснаванага ў 1965 г. Гэта арганізацыя прадстаўляе каля 700 тыс. законніц у свеце.








All the contents on this site are copyrighted ©.