2016-05-09 16:09:00

Папа: свет патрабуе ін’екцыі сямейнага духу


Папа Францішак перакананы, што неабходна абнавіць намаганні на карысць сапраўдных чалавечых, маральных і духоўных каштоўнасцяў дзеля абароны асобных людзей і сем’яў. Аб гэтым гаворыцца ў пасланні Святога Айца да ўдзельнікаў “Марша ў абарону жыцця”, які пройдзе 14 мая 2016 г. у розных гарадах Партугаліі. Зварот Пантыфіка быў скіраваны за подпісам субстытута Дзяржсакратарыяту, арцыбіскупа Анджэла Бэчу.

Папа лічыць важным падштурхоўваць партугальскія сем’і і ўсё грамадства імкнуцца да супольнага дабра, укаранёнага на гармоніі, справядлівасці і павазе да правоў кожнага чалавека, ад яго зачацца да натуральнай смерці. 

Пантыфік нагадаў сваю думку з Апостальскай адгартацыі “Amoris Laetitia” пра тое, што ўважлівы позірк на будзённае жыццё сучасных людзей, дае магчымасць ўбачыць “неадкладную патрэбу ў моцнай ін’екцыі сямейнага духу”. “Не толькі агранізацыя супольнага жыцця занураецца ва ўсё большую бюракратыю, ва ўсім чужую фундаментальным чалавечым сувязям, але нават і сацыяльныя і палітычныя парадкі часта дэманструюць сляды дэградацыі”, - напісаў Папа.

Партугальскі “Марш у абарону жыцця” пройдзе ўжо ў шосты раз. Сёлета ён мае асаблівую актуальнасць у сувязі з дыскусіяй аб легалізацыі эўтаназіі, якая вядзецца ў краіне.








All the contents on this site are copyrighted ©.