2016-05-08 13:03:00

Святы Айцец павіншаваў маці з іх святам


Папа павіншаваў усіх маці з іх святам. Штогод у другую нядзелю мая ў многіх еўрапейскіх краінах, ЗША, Канадзе, Кітаі і Японіі адзначаецца адно з самых светлых і добрых святаў – Дзень маці. 

8 мая 2016 г. у Ватыкане падчас сустрэчы з вернікамі на марыйнай малітве Пантыфік сказаў: “Мы з удзячнасцю і любоўю ўспамінаем ўсіх маці – тых, хто сёння на плошчы, нашых маці, тых, хто да гэтага часу сярод нас і тых, хто сышоў на нябёсы, даручаючы іх Марыі, маці Езуса”. Францішак прапанаваў сабраным на плошчы св. Пятра памаліцца за ўсіх маці свету “Вітай марыя”.

Вытокі гэтага свята некаторыя шукаюць у Англіі. Пачынаючы з 1600 г., там з’явілася традыцыя святкавання матчынай нядзелі. Яна прыпадала на чацвёртую нядзелю Вялікага Посту. У гэты дзень трэба было абавязкова наведаць бацькоў.

У Беларусі Дзень маці адзначаецца 14 кастрычніка.








All the contents on this site are copyrighted ©.