2016-05-05 11:09:00

Папа абмяркуе з прэм’ерам Польшчы сямейную палітыку


Падрыхтоўка да Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у ліпені 2016 г. у Кракаве, а таксама сямейная палітыка польскага ўрада стануць тэмамі ватыканскай сустрэчы прэм’ер-міністра Беаты Шыдла і папы Францішка. Яна пройдзе 13 мая 2016 г., у 35-ю гадавіну замаху на Яна Паўла II. Аб запланаваным візіце паведаміў прэс-сакратар урада Польшчы Рафал Боханэк.

Сусветныя дні моладзі пройдуць у Кракаве 26-31 ліпеня 2016 г. пад дэвізам: “Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць” (Мц 5,8). На галоўных мерапрыемствах форуму арганізатары чакаюць да 2,5 млн. пілігрымаў. Для ўдзелу ў ім прыбудзе Пантыфік.

Беата Шыдла з’яўляецца ініцыятарам праграмы “Сям’я 500 Плюс” – адной з важнейшых для цяперашняга ўрада. Яна накіравана на падтрымку сем’яў у кантэксце дэмаграфiчнага крызiсу. Эксперты лічаць, што гэта першая пасля 1989 г. амбiцыёзная ўрадавая сямейная праграма. Польскiя сем’i атрымаюць агулам 17 мільярдаў злотых, або больш за 4 млрд. долараў, падтрымкі.








All the contents on this site are copyrighted ©.