Пантыфік павіншаваў 1 мая 2016 г. вернікаў, якія прытрымліваюцца юліянскага календара, з найважнейшай хрысціянскай урачыстасцю – Пасхай Хрыстовай. “Мае сардэчныя думкі звяртаюцца да нашых братоў з Усходніх Цэркваў, якія святкуюць сёння Вялікдзень. Уваскрослы Пан няхай прынясе ўсім дары свайго святла і свайго спакою. Christos Anesti!”, - сказаў Францішак падчас сустрэчы з вернікамі на плошчы св. Пятра на малітве “Regina Caeli”.
Таксама ў сённяшнім паведамленні Святога Айца на яго канале ў “Twitter” гучыць велікоднае віншаванне: “Я звяртаюся з сардэчным прывітаннем да вернікаў Усходніх Цэркваў, якія святкуюць Святую Пасху сёння. Χριστὸς ἀνέστη!”.
Трэба адзначыць, што сёлета даты Вялікадня па грыгарыянскім і юліянскім календарах адрозніваюцца больш, чым на месяц.
All the contents on this site are copyrighted ©. |