2016-04-28 15:03:00

Ватыканскі іерарх з надзеяй пра Усеправаслаўны Сабор


Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству спадзяецца, што Усеправаслаўны Сабор на Крыце, які пройдзе 19- 27 чэрвеня 2016 г., паспрыяе прагрэсу ў дыялогу з Каталіцкім Касцёлам. Першы на працягу многіх стагоддзяў такога роду буйны сход Праваслаўных Цэркваў таксама можа адыграць ролю для збліжэння пазіцый адносна католікаў, сказаў кардынал Курт Кох у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё. 

Калі партнёры “самі ў сабе не да канца адзіныя”, гэта можа негатыўна ўплываць на дыялог, заўважыў кардынал. У праваслаўі, паводле яго, да сённяшняга дня існуе “дысананс” ва ўспрыняцці католікаў. Прыкладам тут з’яўляюцца нядаўнія заявы Балгарскай Праваслаўнай Царквы. 

Старшыня Папскай рады спадзяецца, што Усеправаслаўны Сабор дашле “ясныя знакі”, якія прадэманструюць жаданне ісці па шляху экуменізму.








All the contents on this site are copyrighted ©.