2016-04-27 10:35:00

Францішак накіраваў свайго пасланніка ў Люксембург


З Юбілейным Годам Міласэрнасці правідэнцыйна супадае 350-я гадавіна абрання Маці Божай Суцяшальніцы Тужлівых на заступніцу Люксембурга, напісаў папа Францішак да свайго спецыяльнага пасланніка на ўрачыстасці, якія будуць праходзіць ва ўзгаданай краіне з гэтай нагоды 1 мая. Легатам Святога Айца быў прызначаны арцыбіскуп Кёльна, кардынал Райнэр Марыя Вёлькі.

“Мацярынства, даверанае Марыі заклікае Божы народ з дзіцячым даверам звяртацца да яе. І яна заўсёды гатовая і ахвотная слухаць з матчынай любоўю малітвы і прыходзіць з плённай дапамогай”, - напісаў Пантыфік ў лісце да свайго пасланніка.








All the contents on this site are copyrighted ©.