2016-04-25 11:29:00

Святы Айцец напісаў ліст вязням


Папа Францішак напісаў ліст вязням турмы італьянскага горада Велетры. “Не дазваляейце мінуламу зняволіць вас, а перамяняйце яго ў шлях росту, веры і любові. Дайце Богу магчымасць дапамагчы вам “заззяць” праз гэты ваш досвед”, - напісаў Святы Айцец у адказ на пасланне, якое зняволенныя скіравалі яму праз мясцовага біскупа Марчэла Семерара. “Дзякую вам за тое, што думалі пра мяне пасярод цяжкасцяў вашых сітуацый цяперашняга жыцця”, - дадаў Папа.

Францішак прызнаўся, што таксама часта думае пра зняволеных, якія адбываюць пакаранне ў турмах. “Па гэтай прычыные, падчас маіх душпастырскіх візітаў, я часта пытаю аб магчымасці сустрэчы з братамі і сёстрамі, якія, як вы, жывуць ва ўмовах абмежаванай свабоды, каб прынесці ім цяпло і блізкасць”, - распавёў Пантыфік.

Святы Айцец прызнаў, што часта зняволеныя жывуць адчуваннем, што для іх час спыніўся і не закончыцца ніколі. “Але сапраўднае вымярэнне часу, гэта не стрэлка гадзінніку. Сапраўдным вымярэннем часу з’яўляецца надзея! Я жадаю, каб кожны з вас заўсёды трымаў запаленым святло надзеі і веры, каб асвяціць сваё жыццё!”, - сказаў Папа.

“Будзьце ўпэўнены, што Бог вас любіць”, - пажадаў Пантыфік. Ён нагадаў, што Бог не глядзіць на мінулае чалавека і яго памылкі. “У гісторыі Касцёла ёсць мноства святых, якія прыйшлі да святасці праз цяжкія і складаныя досведы”, - нагадаў Папа і заклікаў зняволеных: “Адкрыйце вашы сэрцы Хрысту і Хрыстус зменіць вашы сітуацыі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.