2016-04-24 15:41:00

Фільм пра Езуса – падарунак для маладых пілігрымаў


Маладых пілігрымаў, якія прымаюць удзел у сустрэчы арганізаванай ў Ватыкане з нагоды Юбілею Міласэрнасці, чакаў прыемны сюпрыз. На плошчы св. Пятра яны атрымалі кампакт-дыск з фільмам “Езус”. Гэта прадукцыя, створана на аснове Святога Евангелля паводле Лукі, была паказана першы раз 35 гадоў таму.

Фільм быў падрыхтаваны ў шматлікіх моўных версіях і распаўсюджваўся ў 220 краінах свету. Паводле ацэнак больш за 200 млн. чалавек змагло, дзякуючы гэтай прадукцыі, пазнаёміцца з Езусам. Сёння фільм даступны таксама ў форме спецыяльнага прымянення. Яно мае дапамагчы ў сямейнай катэхізацыі аб асобе Хрыста, а таксама ўвесці ў практыку малітвы на аснове біблійных тэкстаў.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.