2016-04-24 10:06:00

Папа да моладзі: будзьце сведкамі прабачэння


Прабачайце і забывайце за зазнаныя крыўды. Такім чынам вы зможаце зразумець навучанне Езуса і быць Яго вучнямі і сведкамі міласэрнасці, сказаў папа Францішак 23 красавіка 2016 г. у сваім відэа-пасланні да больш 70 тыс. юнакоў і дзяўчат,  якія сабраліся позным вечарам на рымскім стадыёне “Olimpico”, з нагоды Юбілею Міласэрнасці.  У сваім звароце Пантыфік нагадаў, што яны раніцай 23 красавіка замянілі плошчу св. Пятра ў вялікі канфесіянал, а затым прайшлі пра “Святыя дзверы” базылікі св. Пятра, якія паказваюць на сустрэчу з Хрыстусам, Які ўводзіць нас у любоў Айца і просіць, каб мы былі міласэрнымі, як Ён.  

Святы Айцец патлумачыў, што міласэрнасць з’яўляецца “стылем хрысціянскага жыцця”. Яе канкрэтныя дзеянні дазваляюць убачыць аблічча Езуса ў тварах галодных, што маюць смагу, у бежанцах, чужаземцах, хворых і тых, што маюць патрэбу ў нашай дапамозе і сяброўстве.

Фрацнішак сказаў падлеткам, што каб быць міласэрным, трэба ўмець прабачаць, а гэта не так проста.  Бывае, што хтосці зробіць нам крыўду і тады мы адчуваем сябе абражанымі і ў нервах мы можам пакрыўдзіць іншых. “Не жадайма крыўды і помсты іншым. Гэта не служыць ніякай мэце: гэта караед, што пажырае душу і не дазваляе нам быць шчаслівымі. Прабачайце! Прабачайце і забывайце за зазнаныя крыўды. Такім чынам вы зможаце зразумець навучанне Езуса і быць Яго вучнямі і сведкамі міласэрнасці”, - сказаў Папа.

Ён прызнаўся, што шмат разоў тэлефанаваў да сяброў, але не мог з імі спалучыцца з-за адсутнасці абсягу. “Памятайце, звярнуўся Пантыфік да дзяўчат і юнакоў, што калі ў вашым жыцці не будзе Езуса, гэта быццам бы ў ім не было абсягу. Тады мы не можам паразмаўляць і замыкаемся ў сябе самых”, -  сказаў Папа трымаючы ў руцэ тэлефон.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.