2016-04-22 13:46:00

Апостальская Сталіца: аб'яднацца ў барацьбе з наркотыкамі


Праблему наркотыкаў трэба вырашаць пачынаючы з прычын, якія падштурхоўвацюць людзей да іх ужывання, адзначыў пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН. Арцыбіскуп Ауса прыняў удзел у 30-й Спецыяльныя сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, прысвечанай праблеме наркотыкаў. Форум праходзіў 15-21 красавіка 2016 г. у Нью-Ёрку.

Святы Пасад супраць легалізацыі наркатычных сродкаў, нагадаў ватыканскі дыпламат. Ён падкрэсліў, што дзеці, атуленыя належным клопатам у сям’і “звычайна атрымліваюць неабходнае выхаванне, каб сказаць “не” нелегальным наркотыкам”.

Аднак гэта праблема нярэдка закранае людзей з паяднанных і шчаслівых сем’яў. “Таксама і гэтыя асобы маюць патрэбу ў падтрымцы і клопаце”, з боку сям’і і супольнасці, уключаючы “эфектыўную і даступную медыцынскую і сацыяльную дапамогу”, сказаў ён. У гэтым сэнсе важна не ставіць на адзін ўзровень спажыўцоў, гандляроў і распаўсюджвальнікаў. “Не ўсе злачынствы звязаныя з наркотыкамі маюць аднолькавую цяжкасць” і “непрапарцыянальны адказ не дапаможа ў рэабілітацыі нарказалежных”, заўважыў дыпламат.

Праблема наркотыкаў і злачынстваў з імі звязаных, тычыцца ўсяго свету. Таму неабходна міжнароднае супрацоўніцтва ў пошуку усеахопнай і ўраўнаважаннай стратэгіі для яе вырашэння”, сказаў арцыбіскуп Ауса. 

Спецыяльная сесія Генеральнай Асамблеі ААН па наркотыкам была ініцыявана дэлегацыямі Мексікі, Гватэмалы і Калумбіі – краінамі, якія ў найбольшай ступені цярпяць ад насілля, звязанага з наркагандлем. Лідэры трох краін заклікалі да пошуку больш “гуманнага рашэння” праблемы, якое выходзіць за рамкі крымінальнага кодэкса. Яны заявілі пра неабходнасць актывавання мераў па аказанні дапамогі нарказалежным асобам.








All the contents on this site are copyrighted ©.