2016-04-20 10:07:00

Папа прывітаў ліквідатараў з Беларусі і Украіны


На заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 20 красавіка 2016 г. папа Францішак прывітаў ліквідатараў наступстваў аварыі на ЧАЭС. “Вітаю пілігрымаў, якія прыбылі з Украіны і Беларусі ў рамках міжнароднай канферэнцыі з нагоды 30-годдзя трагедыі ў Чарнобылі. Зноў узносячы малітвы за ахвяр гэтай катастрофы, выказваем нашу ўдзячнасць ратаўнікам і прызнанне за ўсе ініцыятывы, пакліканыя аблегчыць пакуты і выправіць прычыненую шкоду. Хрыстус уваскрос!”, - сказаў Святы Айцец.

На аўдыенцыі прысутнічала каля 50 ліквідатараў наступстваў аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі. Восем чалавек прыбылі з Беларусі разам з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. Пілігрымка была арганізавана Дортмундскім міжнародным адукацыйным цэнтрам.








All the contents on this site are copyrighted ©.