2016-04-20 10:24:00

Пантыфік заклікаў да салідарнасці з Украінай


20 красавіка 2016 г. Святы Айцец Францішак скіраваў заклік да салідарнасці з Украінай. “Насельніцтва Украіны доўга пакутуе ад наступстваў узброенага канфлікту, забытага многімі. Як ведаеце, я заклікаў Касцёл у Еўропе падтрымаць ініцыятыву, мной устаноўленую, каб выйсці насустрач гэтай надзвычайнай гуманітарнай сітуацыі. Загадзя дзякую ўсім, хто шчодра прычыніцца да ініцыятывы, якая пройдзе 24 красавіка”, - сказаў Папа на заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.

Пра збор ахвяраванняў для ахвяр канфлікту ва Украіне Пантыфік абвясціў 3 красавіка 2016 г. у прамове перад малітвай “Regina Caeli”. “Гэты акт міласэрнасці мае на мэце не толькі палегчыць матэрыяльныя пакуты, але жадае таксама выказаць маю асабістую салідарнасць і ўсяго Касцёла. Я шчыра спадзяюся, што гэты жэст дапаможа паспрыяць міру і павазе правоў на гэтых, так выпрабаваных землях”,-  казаў тады Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.