2016-04-19 13:58:00

Бэнэдыкт XVI дзякуе за віншаванні з днём нараджэння


Бэнэдыкт XVI падзякаваў усім, хто скіраваў яму віншаванні з нагоды дня нараджэння, якое ён адзначаў 16 красавіка 2016 г. “З удзячнасцю за зычлівыя пажаданні, скіраваныя з нагоды яго асабістага свята, Пантыфік на пенсіі Бэнэдыкт XVI, таксама скіроўвае пажаданні ўсялякага дабра і ў гэты Юбілейны год суправаджае ўсіх сваёй малітвай і благаслаўленнем”, - паведамляецца на сайце Ватыканскага фонда імя Ёзэфа Ратцынгера – Бэнэдыкта XVI. Пасланне было перададзена Папам на пенсіі ў якасці ўдзячнасці за шматлікія віншаванні, якія ён атрымаў на працягу апошніх дзён.

16 красавіка Бэнэдыкту XVI споўнілася 89 гадоў. З гэтай нагоды ў Ватыкане прайшоў святочны канцэрт класічнай музыкі. Папа Францішак таксама скіраваў віншаванні свайму папярэдніку на Пасадзе св. Пятра. Пантыфік заклікаў вернікаў маліцца за яго, дзякуючы Богу за дар Бэнэдыкта XVI для Касцёла і свету.








All the contents on this site are copyrighted ©.