2016-04-17 12:47:00

Святы Айцец удзяліў прэзбітэрскія пасвячэнні


17 красавіка 2016 г. у ватыканскай базыліцы папа Францішак удзяліў прэзбітэрскае пасвячэнне адзінаццаці дыяканам. У сваёй гаміліі Пантыфік заклікаў іх быў саўдзельнікамі місіі Хрыста і працягваць справу Божую, будучы слугамі еднасці па прыкладзе Езуса, Добрага Пастыра.

Францішак параіў маладым святарам часта чытаць Святое Пісанне і жыць тым, чаму будуць вучыць вернікаў. Важна працягваць асвячаючую справу Бога, а таксама словам і прыкладам, вучэннем і водарам жыццёвага сведчання, будаваць Касцёл, дом Божы, сказаў Пантыфік.

Паводле слоў Папы, "без крыжа немагчыма знайсці сапраўднага Хрыста", а таксама і "крыж без Хрыста не мае сэнсу". Святы Айцец нагадаў, што Езус прыйшоў, каб служыць, а не каб Яму служылі. Таму заклікаў святароў не імкнуцца да камфорту, але выходзіць вонкі, шукаць і збаўляць тых, хто згубіўся. "Будзьце вельмі міласэрнымі", - заклікаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.