2016-04-16 12:38:00

Францішак да бежанцаў: не губляйце надзею!


16 красавіка 2016 г. папа Францішак, разам з Патрыярхам Канстантынопальскім Барталамеем І і Архіепіскапам Афін і ўсяе Грэцыі Іеранімам ІІ, наведаў лагер для бежанцаў у Морыя, дзе знаходзіцца каля 2,5 тыс. чалавек, з якіх 150 непаўналетнія. Рэлігійныя лідэры наведалі вялікую палатку, каб сустрэцца з імі ў індывідуальным парадку. Папа і два праваслаўных іерархі звярнуліся да ўцекачоў з прамовамі, а затым паабедалі з імі. 

“Мы прыбылі, каб звярнуць увагу свету на гэты вялікі гуманітарны крызіс і заклікаць да яго вырашэння. Як людзі веры, мы жадаем злучыць нашы галасы і адкрыта прамаўляць ад вашага імені. Спадзяемся, што свет стане ўважлівым да гэтых сітуацый трагічнай і па-сапраўднаму безнадзейнай нястачы, і адкажа на яе спосабам годным нашай супольнасць чалавечнасці”, - сказаў Пантыфік.

Францішак нагадаў, што Бог стварыў чалавечы род, каб ён з’яднаўся ў адзінай сям’і. “Калі які-небудзь з нашых братоў ці сясцёр пакутуе, гэта тычыцца ўсіх нас”, - сказаў Папа. Ён заўважыў, што разам з ігнараваннем пакут бежанцаў і злоўжываннямі іх станам, існуюць прыклады шчодрасці і адкрытасці, якія прадэманстраваў грэчаскі народ, а таксама мноства людзей з усяго свету, асабліва моладзь, якія аказалі сваю дапамогу. “Так, яшчэ трэба шмат зрабіць, але падзякуем Богу, што ў нашых пакутах Ён не пакідае нас у адзіноце. Заўсёды ёсць хтосьці, хто працягвае нам руку дапамогі”, - падкрэсліў Папа.

Святы Айцец заклікаў бежанцаў не губляць надзеі і дзяліцца любоўю і міласэрнасцю паміж сабой, маліцца адно за аднаго і аказваць падтрымку і разуменне.








All the contents on this site are copyrighted ©.