2016-04-16 12:11:00

Берні Сандэрс наведаў Ватыкан


Папа Францішак прыняў у Ватыкане амерыканскага палітыка Берні Сандэрса – сенатара ад штата Вермонт і аднаго з галоўных прэтэндэнтаў на ролю кандыдата ад Дэмакратычнай партыі на сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах у ЗША. Сустрэча прайшла раніцай 16 красавіка 2016 г. у ватыканскім Доме св. Марты, непасрэдна перад адпраўленнем Пантыфіка ў аэрапорт і вылетам на востраў Лесбас.

Разам з Берні Сандэрсам на аўдыенцыі прысутнічаў вядомы амерыканскі эканаміст Джэфры Сакс. Іх суправаджаў канцлер Папскай акадэміі сацыяльных навук, біскуп Санчас Саронда.

У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся пытанні міжнароднай палітыкі, а таксама праблемы звязазаныя з кліматычнымі зменамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.