2016-04-15 13:03:00

Пантыфік даверыў Маці Божай сваю сустрэчу з бежанцамі


14 красавіка 2016 г. папа Францішак здзейсніў прыватны візіт у рымскую базыліку Санта-Марыя-Маджорэ, каб даверыць апецы Маці Божай сваё падарожжа на грэчаскі востраў Лесбас. Святы Айцец правёў некаторы час у малітве перад абразом Маці Божай “Salus Populi Romani” – Апякункі рымскага народа і ўсклаў да яго букет з белых і блакітных кветак, якія сімвалізуюць колеры грэчаскага сцяга, паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы, кс. Фэдэрыка Ламбардзі.

Візіт Пантыфіка на востраў Лесбас адбудзецца 16 красавіка 2016 г. Яго галоўнай мэтай з’яўляецца сустрэча з бежанцамі. Візіт носіць гуманітарны і экуменічны характар. Разам з Францішкам бежнацаў наведаюць Патрыярх  Канстантынопальскі Барталамей І і Архіепіскап Афінскі і ўсяе Грэцыі Іеранім ІІ. Запланавана сустрэча Святога Айца з грэчаскім прэм’ерам Алексісам Цыпрасам.








All the contents on this site are copyrighted ©.