2016-04-14 15:13:00

Камісія Епіскапатаў ЕС удзячная за візіт Папы да бежанцаў


Генеральны сакратар Камісіі Епіскапатаў Еўрапейскай Супольнасці (COMECE), кс. Патрык Дэйлі, выказаў удзячнасць за рашэнне папы Францішка наведаць 16 красавіка 2016 г. бежанцаў на грэчаскім востраве Лесбас. Гэта вырашальны момант для Еўропы, каб знайсці адказ на крызіс бежанцаў, лічыць святар. Ён нагадаў, аднак, што праз свой візіт у пачатку пантыфікату на італьянскі “востраў бежанцаў” Лампедузу Францішак выразна падкрэсліў, што лёс гэтых людзей для яго важны.

Кс. Дэйлі заклікаў еўрапейскія краіны да сумеснх дзеянняў ва ўмовах крызісу бежанцаў. У той жа час ён лічыць, што трэба перагледзець дамову з Турцыяй, якая не гарантуе павагі да чалавечай годнасці і асноўных правоў бежанцаў, уключаючы права шукаць дапамогу, права на гуманнае абыходжанне, абарону інтарэсаў дзіцяці.








All the contents on this site are copyrighted ©.