2016-04-12 11:53:00

Пантыфік: адмяніць смяротнае пакаранне і дараваць даўгі


Да адмены смяротнага пакарання і даравання даўгоў самым бедным краінам у Год Міласэрнасці заклікаў папа Францішак. Ён піша пра гэта ў адмысловым звароце да кардынала Пітэра Тарксана, старшыні Папскай рады “Iustitia et Pax”, які прымае ўдзел у міжнароднай канферэнцыі па пабудове справядлівага свету. Яна была арганізавана ў Рыме пры супрацоўніцтве з “Pax Christi International”.

Пантыфік падкрэсліў жыццёвую неабходнасць барацьбы з “фрагментарнай трэцяй сусветнай вайной”, якую ў цяперашні час адчувае значная частка чалавецтва такім ці іншым чынам. Мір трэба будаваць шляхам сустрэчы асоб і цэлых народаў, а таксама груп, якія вызнаюць супрацьлеглыя ідэалогіі. У сваім пасланні Францішак заклікаў да “глабалізацыі салідарнасці”, будавання больш справядлівага свету і выкарыстання для гэтага ўсіх магчымых сродкаў. Ён падкрэсліў, аднак, што самай вялікай перашкодай на гэтым шляху з’яўляецца “сцяна абыякавасці і ўзаемнай прадузятасці”. Цяжка весці дыялог, напісаў Папа, але трэба быць гатовымі ахвяраваць дзеля не толькі іх ўласнай карысці, але і карысці ўсяго чалавецтва.








All the contents on this site are copyrighted ©.