Кардыналу Івану Дыясу, прэфекту на пенсіі Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў 14 красавіка 2016 г. спаўняецца 80 гадоў. Такім чынам, колькасць членаў Калегіі кардыналаў, якія змогуць прыняць удзел у магчымым канклаве, складзе 115.
Іван Дыяс нарадзіўся ў Бамбеі 14 красавіка 1936 г. Быў пасвечаны ў святары ў 1958 г. У 1961 паступіў у Папскую касцёльную акадэмію, якая рыхтуе дыпламатаў Апостальскай Сталіцы. У 1964 г. ён пачаў працаваць у Дзяржаўным сакратарыяце, рыхтуючы гістарычны візіт Паўла VI у Індыю. У 1965-1973 гг. працаваў у дыпламатычных прадстаўніцтвах Святога Пасаду у скандынаўскіх краінах, Інданэзіі, на Мадагаскары, Каморскіх Астравах і Маўрыкіі. У 1973-1982 гг. у Дзяржсакратарыяце ўзначальваў аддзел, які займаўся краінамі СССР, Польшчай, Кітаем, В’етнамам, Лаосам і Камбоджай.
У цяперашні час Калегія кардыналаў налічвае 215 членаў.
All the contents on this site are copyrighted ©. |