2016-04-09 11:12:00

Францішак узначаліў св. Імшу для прадстаўнікоў мастацтва


Папа падкрэсліў, што пераслед, знявагі і пакуты з’яўляюцца неад’емнай часткай хрысціянскага сведчання. Ён спаслаўся на пакуты апосталаў, арыштаваных і бічаваных за абвяшчэнне Хрыста. “А яны пайшлі з трыбуналу, радуючыся, што былі годныя цярпець знявагу за імя Езуса”, - сказаў Святы Айцец 8 красавіка 2016 г. падчас св. Імшы для творцаў з рымскага цэнтра “Aletti”. 

Нагодай для Эўхарыстыі сталі два юбілеі: 25-годдзе стварэнне цэнтра і 20-годдзе існавання ў яго рамках Лабараторыі духоўнага мастацтва. У літургіі, якая прайшла ў капліцы “Redemptoris Mater” у ватыканскім Апостальскім палацы, прынялі ўдзел каля 80 чалавек, звязаных з установай.

Пантыфік адзначыў, што шлях хрысціянства не зносіць кар’ерызму і пыхі. Езус заўсёды ідзе па дарозе служэння, пакоры і гармоніі.

Капліца “Redemptoris Mater” стала месцам правядзення св. Імшы не выпадкова. Яе інтэр’ер у 1999 г. распрацаваў айцец Марка Рупнік, які ўжо шмат гадоў працуе ў цэнтры “Aletti”.








All the contents on this site are copyrighted ©.