2016-04-08 12:01:00

“Cor Unum” зоймецца фондамі для ахвяр канфлікту ва Украіне


Папская рада “Cor Unum” апублікавала 8 красавіка 2016 г. спецыяльнае паведамленне, у сувязі з абвешчаным у мінулую нядзелю папам Францішкам зборам фінансавых сродкаў для ахвяр канфлікту ва Украіне. 

У ім адзначаецца, што акцыя ў нядзелю 24 красавіка 2016 г. будзе праходзіць ва ўсіх каталіцкіх храмах Еўропы. Атрыманыя сродкі, што будуць уяўляць сабой “значную суму грошай”, будуць перададзены ў распараджэнне Святога Айца. Яны, як адзначаюць аўтары паведалення, “прынясуць карысць жыхарам пацярпелых раёнаў і ўнутраным мігрантам”. 

Адказнасць за ацэнку і зацвярджэнне тэхнічнага рэгламенту кіравання фондамі будзе несці Папская рада “Cor Unum”. Мясцовыя праекты, на фінансаванне якіх пойдуць сродкі, будзе разглядаць адмыслова створаная камісія. Да канца красавіка з місіяй ва Украіну адправіцца арцыбіскуп Джампьетра даль Тоза, сакратар вышэйузгаданай Папскай рады.

Місія рады “Cor Unum” – гэта клопат ад імя Касцёла аб патрабуючых праз гуманітарныя ініцыятывы і каардынацыю каталіцкіх дабрачынных арганізацый.








All the contents on this site are copyrighted ©.