2016-04-08 13:58:00

Святы Айцец прыняў членаў “Papal Foundation”


8 красавіка 2016 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі членаў “Papal Foundation” – каталіцкай арганізацыі, якая ўжо на працягу амаль трыццаці гадоў фінансуе рэалізацыю дабрачынных праектаў Пантыфіка ў розных краінах свету. У аўдыенцыі са Святым Айцом прынялі удзел каля 220 асоб.

Папа падзякаваў ім ад імя ўсіх, хто атрымаў дапамогу. “Мы пакліканы Хрыстом дзяліцца міласэрнасцю з тымі, хто знаходзіцца ў духоўнай або матэрыяльнай патрэбе праз учынкі міласэрнасці адносна цела і адносна душы бліжняга, здзясняючы іх у духу шчодрасці і пяшчоты, якая адлюстроўвае невымерную дабрыню Бога”, - сказаў Францішак. Ён дадаў, што менавіта дабрыня, акрамя вырашэння канкрэтных праблем, дорыць “радасць, спакой і мір”. “Учынкі міласэрнасці – гэта сэрца вашай місіі”, - нагадаў Францішак членам “Papal Foundation” .








All the contents on this site are copyrighted ©.